15.01.2025
Святочныя калядкі ЦКРНіР на базе ГУДА «Дзіцячы сад № 50 г.Баранавічы»
Прыйшла Каляда,
Дзверы адчыняйце!
Калядоўшчыкаў у хату
Шчыра запрашайце!
У ЦКРНіР прадаўжаюцца калядная сяты.15 студзеня для выхаванцаў дашкольнай групы і навучэнцаў 1-7 класаў, размешчаных у ГУДА «Дзіцячы сад 50 г. Баранавічы» прайшло фальклорнае свята «Калядная ноч».Зала была напоўнена весялосцю і песнямі. Дзеці мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з абрадамі і традыцыямі роднага краю, але і прынялі непасрэдны ўдзел у прадстаўленні ў выглядзе вясёлых гульняў з чортам і танцамі з Лявоніхай. Узале панавала атмасфера весялосці і радасці. Апасля дзяцей чакалі смачныя пачастункі. Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах дзеці далучаюцца да культуры і традыцый беларускага народа.