14.01.2019
Серпанцiн калядных забаў
14 студзеня клапатлівыя гаспадар з гаспадыняю запрасілі дзяцей і дарослых на каляднае свята. Яны сардэчна вiталi ўсіх прысутных і заклікалі ў свой ўтульны пакой і за багаты стол, а таксама расказалі дзецям пра куццю і спявалі «Калядкі».
У госці да іх завітала вясёлая кампанія з Казой. Яны прынеслі забавы, жарты, песні, цікавыя гульні, у якіх разам з дзецьмі і дарослымі ўдзельнічалі пачынальнік і цыганка, павадыры з Мядзведзем і Казою.
Калядоўшчыкі надалі святочнага, радаснага настрою, паказалі цікавае фальклорнае свята і пажадалі, каб былi ўсе здаровы i багаты!
Са святам!