12.01.2018
З Новым годам і ўсім родам! Са святачкамі! З Калядачкамі!
Ходзім, ходзім, грамадой, усіх віншуем з Калядой!
12 студзеня вясёлая кампанія дарослых і дзетак апавясцілі Цэнтр аб тым, што прыйшоў час калядаваць. Спачатку ўсiх запрашалi на свята i сардэчна вiталi гаспадар з гаспадыняю, прапаноуваючы ўтульны пакой і багаты стол. А затым – сустракалі калядоўшчыкаў з Казою, Мядзведзем, Лiсою i вельмі ж стараліся ім дагадзіць. Калядоўшчыкі паказалі цікавае фальклорнае свята з каляднымі абрадамі, спявалі калядныя песні, запрашалі ўсіх у народныя гульні. Не абышлося і без прадсказанняў мудрай цыганкі, якая наваражыла дабрабыту, здароўя і ладу ва ўсіх сем’ях.
«Бывайце здаровы, жывіце багата…!»